Цели и задачи - Ремельская СШ

Цели и задачи

   

МЭТЫ РАБОТЫ ШКОЛЫ:

стварэнне умоў для паспяховага самаразвіцця і самарэалізацыі асобы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз прыцягненне да ўдзелу ў сацыяльна значымых мерапрыемствах;

удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі педагагічных работнікаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы, выкарыстоўвання інавацыйных прадуктаў у адукацыйным працэсе;

фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры вучняў.

ЗАДАЧЫ:

развіваць пазнавальныя і творчыя здольнасці вучняў праз фарміраванне даследчых навыкаў з мэтай павышэння якасці адукацыі;

павысіць выніковасць вучэбных і факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, выступленняў вучняў на алімпіядах, навуковых канферэнцыях за кошт выкарыстоўвання інфармацыйных тэхналогій, актыўных і інтэрактыўных форм навучання і выхавання;

удасканальваць майстэрства настаўнікаў праз для задавальнення патрабаванняў інфармацыйных, вучэбна-метадычных, арганізацыйна-педагагічных і адукацыйных запатрабаванняў праз развіццё даследчай дзейнасці;

прадоўжыць работу з педагагічнымі кадрамі па павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта

развіваць інфармацыйнае асяроддзе для вучняў, настаўнікаў, соцыума праз афармленне інфармацыйных прадуктаў у розных відах і іх шырокае практычнае выкарыстанне;

садзейнічаць фарміраванню сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый, паспяховай сацыялізацыі вучняў шляхам далучэння іх да дзейнасці па вывучэнні гісторыі роднага краю.