План работы - Ремельская СШ

Разделы сайта

План работы

План работы  бібліятэкі ўстановы адукацыі

на 2017/2018 навучальны год

Задачы на 2017/2018 навучальны год:

1. Ажыццяўляць адукацыйную, інфармацыйную і выхаваўчую работу сярод вучняў школы.

2. Фарміраваць у вучняў навыкі інфармацыйнай культуры, культуры чытання ў развіцці яго творчага патэнцыялу;

3. Выхоўваць патрыятызм і любоў да роднага краю і яго гісторыі.

4. Аказваць метадычную і інфармацыйную, дыдактычную дапамогу педагогам і вучням у падрыхтоўцы матэрыялаў для інавацыйнай дзейнасці, навукова-практычных канферэнцый, даследаванняў і іншых мерапрыемстваў.

 Асноўныя функцыі бібліятэкі:

  1. Адукацыйная – падтрымлівае і забяспечвае рэалізацыю адукацыйных задач школы, ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі развіцця адукацыі ў школе.
  2. Інфармацыйная – дае магчымасць выкарыстоўваць інфармацыю незалежна ад яе выгляду, фармату, носьбіта.
  3. Культурная – арганізоўвае мерапрыемствы, якія фарміруюць культурную і сацыяльнную самасвядомасць, садзейнічаючы эмацыйнаму развіццю вучняў.

 Агульныя звесткі:

Агульная колькасць карыстальнікаў - 211 з іх:

вучняў  – 183;

настаўнікаў – 25;

іншых работнікаў – 3.

Аб’ём бібліятэчнага фонду – 8275 экз.;

Аб’ём вучэбнага фонду  – 3832 экз.

 Работа з бібліятэчным фондам

Змест работы

Тэрмін выканання

Работа з фондам мастацкай літаратуры

1

 

Фарміраванне фонду бібліятэкі традыцыйнымі і нетрадыцыйнымі носьбітамі інфармацыі

пастаянна

 

2

Своечасовае правядзенне апрацоўкі і рэгістрацыі выданняў

па меры паступлення на працягу года

3

Забеспячэнне свабоднага доступу карыстальнікаў бібліятэкі да інфармацыі

пастаянна

 

4

Расстаноўка дакументаў у фондзе ў адпаведнасці з ББК

пастаянна

5

Выдача дакументаў карыстальнікам бібліятэкі

пастаянна

6

Праверка правільнасці расстаноўкі фонду на стэлажах

пастаянна

7

Сістэматычны кантроль за своечасовым вяртаннем у бібліятэку выдадзеных выданняў

2 разы ў чвэрць

 

8

Вядзенне работы па захаванасці фонду

пастаянна

9

Рамонт мастацкіх выданняў, метадычнай літаратуры, дзіцячай літаратуры з прыцягненнем вучняў

2 разы ў чвэрць

 

10

Выяўленне і спісанне старых, ветхіх і невыкарыстоўваемых дакументаў

на працягу года

 

11

Правядзенне акцыі «Дар»

сакавік-красавік

12

Прыём і афармленне дакументаў, атрыманых у дар кніг, улік і апрацоўка

жнівень

13

Своечасовае афармленне накладных і іх здача ў бухгалтэрыю аддзела адукацыі, спорту і турызму

па меры паступлення на працягу года

14

Інвентарызацыя бібліятэчнага фонду

кастрычнік-лістапад

Работа з фондам вучэбнай літаратуры

1

Падвядзенне вынікаў руху фонду. Дыягностыка забяспечанасці вучняў школы падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі

жнівень-верасень

2

Работа з каталогам вучэбных выданняў, пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў

чэрвень, жнівень

3

Падрыхтоўка пераліку падручнікаў па класах, якія плануюцца да выкарыстання ў новым навучальным годзе

чэрвень

4

Прыём школьных падручнікаў у бібліятэку

май

5

Перадача школьных падручнікаў у раённы вучэбна-метадычны кабінет

чэрвень

6

Выдача падручнікаў настаўнікам для вучняў 1-4 класаў

жнівень

7

Выдача падручнікаў вучням 5-11 класаў

жнівень

8

Прыём і апрацоўка паступіўшых падручнікаў

на працягу года

9

Інфарміраванне  настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў аб новых паступленнях падручнікаў

на працягу года

10

Правядзенне работы па захаванасці вучэбнага фонду (рэйды па класах з падвядзеннем вынікаў).

1 раз у чвэрць

11

Работа з рэзервовым фондам падручнікаў:

- вядзенне ўліку

- размяшчэнне на захоўванне

 

кастрычнік

лістапад

12

Інвентарызацыя вучэбнага фонду

кастрычнік-лістапад

13

Выяўленне і спісанне старых, ветхіх і невыкарыстоўваемых падручнікаў

на працягу года

 

Справачна-бібліяграфічная работа

Змест работы

 

Тэрмін выканання

1

Папаўненне і рэдагаванне картатэк

на працягу года

2

Вядзенне картатэкі перыядычных выданняў

пастаянна

3

Аднаўленне старонкі “Школьная бібліятэка” на сайце ўстановы адукацыі

пастаянна

4

Работа з праграмай “БібліЁграф”

на працягу года

5

Праводзіць урокі інфармацыйнай культуры:

 

15.09

 “Нацыяльная бібліятэка Беларусі” да 95-годдзя з дня заснавання і да дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь

“Яны ведаюць усё. Слоўнікі. Даведнікі”

26.10

“З чаго складаецца бібліятэка”

29.11

“Бібліяграфічны пошук”

06.12

“Старажытныя бібліятэкі свету”

18.01

“Новыя формы работы школьнай бібліятэкі”

02.02

“Жанчыны беларускай культуры”

07.03

“З інфармацыяй на “ты”

17.04

“Гартаючы старыя часопісы” да Дня друку Беларусі

03.05

 

Інфармацыйная работа

Змест

 

Тэрмін выканання

Работа з бацькамі

1

Прадастаўленне інфармацыі  бацькам аб аплаце за падручнікі і дапаможнікі

жнівень-верасень

2

Інфарміраваць бацькоў вучняў аб іх наведванні бібліятэкі на агульнашкольным бацькоўскім сходзе

люты

3

Аналіз чытацкай актыўнасці на агульнашкольным бацькоўскім сходзе

снежань

4

Круглы стол для бацькоў “Дзеці і кніжкі”

21.09

5

Калаж “Што чытаюць Вашы дзеці”

23.10

6

Гутарка для бацькоў “У сям’і расце дзіця” да сусветнага дня дзіцяці

20.11

 

7

Буклет для бацькоў “Цікавыя канікулы з бібліятэкай”

19.12

8

Буктрэйлінг “Камп’ютар: за і супраць. Погляд вучоных, урачоў і простых людзей”

28.01

9

Практыкум для бацькоў “Я здароўе берагу – сам сабе дапамагу”

27.02

 

10

Кніжная выстава для бацькоў “Мы - за чытанне”

21.03

11

Гутарка-дыспут з бацькамі “Роля бацькоў у арганізацыі культурнага вольнага часу дзяцей”

23.04

12

Калаж для бацькоў “Дрэва маей сям’і” да Міжнароднага дня сям’і

15.05

Работа з педагагічнымі работнікамі

 

1

Падрыхтоўка літаратурнага календара

кожны месяц

2

Інфарміраванне настаўнікаў аб новых паступленнях,  перыядычных выданняў, мастацкай літаратуры, электронных рэсурсаў

па меры паступлення

(на педсаветах)

3

Падбор літаратуры ў дапамогу правядзення прадметных тыдняў і іншых агульнашкольных і класных мерапрыемстваў

на працягу года

4

Інфарміраванне класных кіраўнікоў аб наведванні вучняў бібліятэкі

1 раз у чвэрць

5

Дапамога педагагічным работнікам у падборы дакументаў для падрыхтоўкі педсаветаў і вучэбна-метадычных аб’яднанняў

на працягу года

6

Афармленне ў кабінетах кніжных выстаў на вывучаемую тэму па якім-небудзь прадмеце

на працягу года

7

Дапамога настаўнікам-прадметнікам, педагогам і класным кіраўнікам ў правядзенні мерапрыемстваў

 

на працягу года

Работа з чытачамі

1

Абслугоўванне чытачоў  згодна з рэжымам работы школьнай бібліятэкі

пастаянна

2

Праводзіць гутаркі з чытачамі, якія ўпершыню запісаліся ў бібліятэку аб Правілах карыстання бібліятэкай

на працягу года

3

Праводзіць гутаркі з чытачамі аб прачытаным

пастаянна

4

Рэкамендацыйныя і рэкламныя гутаркі пра новыя кнігі, энцыклапедыі, часопісы, газеты, якія паступілі ў бібліятэку

пастаянна

5

Аналіз чытацкіх фармуляраў. Работа з даўжнікамі

2 разы ў чвэрць

 Павышэнне кваліфікацыі

Змест работы

Тэрмін выканання

 

1

 

 

 

Асваенне інфармацыі з прафесійных выданняў: “Бібліятэка прапануе”, “Бібліятэчны свет”; вывучэнне загадаў, інфармацыйных лістоў, інструкцый па бібліятэчнай справе, перыядычных выданняў; вывучэнне інструктыўна-метадычных пісьмаў

пастаянна

2

Выкарыстанне вопыту школьных бібліятэкараў

1 раз у паўгоддзе

3

Наведванне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання бібліятэкараў; удзел у конкурсах,  выставах і навукова-практычных канферэнцыях; прысутнасць на адкрытых мерапрыемствах

на працягу года

4

Удасканаленне традыцыйных і засваенне новых інфармацыйных тэхналогій

на працягу года

5

Удзел у рабоце творчай групы бібліятэкараў раёна

4        разы на год

 Масавая работа 

Змест

Тэрмін выканання

Адказныя

1

Дзень ведаў. Кніжная выстава “Дню ведаў – добры дзень”

01.09

бібліятэкар

2

Буктрэйлінг “БРСМ. Учора. Сёння.Заўтра” да 15-годдзя з часу стварэння

06.09

бібліятэкар, актыў бібліятэкі

3

Выстава плакатаў “Нашы кветкі Вам, настаўнікі”

27.09-03.10

бібліятэкар, клас. кір. 1-11 класаў

4

Віктарына “Пра лясы і лясныя цуды” да Сусветнага дня жывёл

04.10

бібліятэкар, класны кіраўнік

5

Кніжная паліца “Рыцар паэзіі з Давыд Гарадка” да 60-годдзя з дня нараджэння Л.Дранько-Майсюка

10.10

бібліятэкар

6

Буктрэйлінг (кароткія відэаролікі) “Смачна есці! Прафесія – повар” да Міжнароднага дня повара

20.10

 

бібліятэкар, актыў бібліятэкі

7

Кніжны аукцыён “Я гэта чытаў і ты пачытай” да Міжнароднага дня анімацыі

30.10

 

бібліятэкар, актыў бібліятэкі

8

Вусны часопіс “Любімы з дзяцінства Маршак” да 130-годдзя з дня нараджэння

01.11

бібліятэкар

9

Кніжная паліца “Навука Беларусі. Учора. Сёння.Заўтра”

10.11

бібліятэкар, актыў бібліятэкі

10

Віктарына-гульня “Ці ведаеш ты кніжкі Астрыд Ліндгрэн” да 110-годдзя з дня нараджэння

14.11

 

бібліятэкар, класны кіраўнік

11

Выстава плакатаў “СНІД: гісторыя страху і чалавечай салідарнасці”

01.12-06.12

 

бібліятэкар, пед-арганізатар

12

Свята пасвячэння ў чытальнікі “Першыя крокі ў бібліятэку”

22.12

бібліятэкар, класны кіраўнік 1 кл., актыў бібліятэкі

13

Віртуальнае падарожжа “Куды едзе цягнік?” да 155-годдзя з пачатку дзеяння першай у Беларусі чыгуначнай лініі

27.12

бібліятэкар

14

Конкурс малюнкаў “Новы год на парозе”

29.12

бібліятэкар, актыў бібліятэкі

15

Кніжная выстава “Малітоўнае слова Дануты Бічэль” да 80-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі

02.01

бібліятэкар

16

Экалагічнае падарожжа “Запаведнымі сцяжынкамі беларускай прыроды”

11.01

 

бібліятэкар, класны кіраўнік

17

Конкурсна-гульнявая праграма “Таццянін дзень у бібліятэцы”

25.01

бібліятэкар

18

Кніжная выстава “Дунін-Марцінкевіч і нацыянальная драматургія” да 210-годдзя з дня нараджэння

06.02

бібліятэкар

19

Рыцарскі турнір да Дня Святога Валянціна

14.02

бібліятэкар, пед.-арганізатар

20

Інтэлектуальная гульня “Гэты цудоўны свет роднай мовы” да Міжнароднага дня роднай мовы

21.02

бібліятэкар наст.бел.мовы

21

Выстава малюнкаў да Дня Абаронцаў Айчыны “Ёсць такая прафесія – Радзіму  абараняць”

22.02-25.02

 

бібліятэкар, пед.-арг., класныя кіраўнікі 1-8 класаў

22

Кніжная паліца “Жыццёвы і творчы шлях Алеся Бачыла” да 100-годдзя з дня нараджэння

02.03

бібліятэкар

23

Інфармацыйная гадзіна “Жанчыны беларускай культуры”

07.03

бібліятэкар

24

Буктрэйлінг “Беларусь – краіна будучыні” да Дня Канстытуцыі РэспублікіБеларусь

15.03

бібліятэкар, актыў бібліятэкі

25

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

26.03-31.03

бібліятэкар

26

Бібліятэчны бульвар да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі

03.04

 

бібліятэкар, актыў бібліятэкі

27

Конкурс малюнкаў “Космас вачамі дзяцей” да Дня касматаўтыкі

09.04-14.04

бібліятэкар, клас. кіраўнікі 2-5 класаў

28

Творчая сустрэча з таленавітымі людзьмі роднага краю (да Міжнароднага дня культуры)

13.04

бібліятэкар, пед.-арганізатар

29

Ірок памяці “Героі і ахвяры Чарнобыльскай трагедыі”

26.04

 

бібліятэкар, кл.кір.

30

Фотавыстава “Ніколі не забудзем нашых пераможцаў”

08.05-13.05

бібліятэкар

31

Літаратурная гадзіна “Яго называлі беларускім Жулем Вернам” да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра

10.05

бібліятэкар, наст.бел.мовы і літ.

32

Экалагічнае падарожжа “Паркі Беларусі” да Дня паркаў

28.05

бібліятэкар